23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта фраза ператварылася ў мем

6
Гэта фраза ператварылася ў мем
Вадзім Дзянісенка

Хто «падмануў» Пуціна.

Вышэйшае расійскае кіраўніцтва чарговы раз заявіла, што Еўропа падманула Расію. Гэта фраза ўжо не выклікае здзіўлення і даўно ператварылася ў мем.

Але насамрэч яна з’яўляецца архетыпічнай для Пуціна ў прыватнасці і для расіян у цэлым.

1. Пачаць варта з кананічнай біяграфіі Пуціна «Ад першай асобы», што выйшла яшчэ да таго, як ён упершыню балатаваўся на пасаду прэзідэнта РФ. Там ёсць даволі характэрны эпізод: на адной з трэніровак Пуціна паставілі ў спарынг з сябрам зборнай СССР. Пуцін узяў верх, але перамогу прысудзілі суперніку, бо той быў «зборнікам», — з крыўдай узгадвае Пуцін у сваёй біяграфіі.

Такое глупства можна было б і не згадваць «выбітнаму дзюдаісту». Але ён не можа гэтага не згадваць. Бо на гэтым будуецца адзін з базавых міфаў Пуціна, які ён пераносіць на ўсю Расію: Пуціна (Расію) можна перамагчы толькі падманам. Усе свае паразы і няўдачы ён трактуе як падман з боку тых, каму ён чамусьці даверыўся.

2. «Рускі свет» — гэта ідэалагема, у якой гісторыя цалкам перамагла філасофію. Пры гэтым сама гэтая гісторыя падладжваецца пад канкрэтныя задачы сённяшняга дня. Дык вось, у інтэрпрэтацыі Пуціна ўся гісторыя Расіі (якая, нагадаю, з’яўляецца ідэалогіяй) — пра тое, як Расію падманвалі, але яна ўвесь час вяртала сабе тую самую праўдзівую гісторыю, якую нельга перапісваць.

3. На пэўным этапе да гэтага падману дадаліся здраднікі, хоць Пуцін усё яшчэ асцерагаецца публічна крытыкаваць, напрыклад, Леніна. А вось Гарбачоў на апошнім «Валдаі» канчаткова перайшоў у разрад здраднікаў, і я не здзіўлюся, калі заўтра Мядзінскі зноў перапіша падручнік гісторыі, хоць «перапісваць гісторыю нельга».

4. Падман як прычына ўсіх параз — базавы міф сучаснай Расіі. І без яго разумення вельмі складана аналізаваць тое, што кажа і робіць Уладзімір Пуцін.

Вадзім Дзянісенка, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲