7 кастрычнiка 2026, Серада, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне зганьбіліся з «беспілотным» танкам

9
Расіяне зганьбіліся з «беспілотным» танкам

Ім чамусьці кіруюць трое вайскоўцаў у шлемах.

Расійская прапаганда прадэманстравала нібыта працоўны ўзор беспілотнага танка «Штурм», створанага на базе Т-90.

Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», кадры выпрабаванняў машыны паказалі па расійскім тэлебачанні, пасля чаго іх пачалі распаўсюджваць расійскія Z-блогеры.

«Праца танка цалкам аўтаматызаваная, а экіпаж з трох чалавек кіруе машынай дыстанцыйна», — напісаў расійскі Z-блогер Аляксей Жывоў.

На апублікаваных кадрах дэманструюцца рух і стральба машыны, а таксама трое вайскоўцаў, якіх прадстаўляюць як аператараў комплексу.

Пры гэтым расійская прапаганда называе «Штурм» беспілотным і сцвярджае, што экіпаж кіруе ім дыстанцыйна. Чаму пры такім дыстанцыйным кіраванні ўсе трое аператараў сядзяць у танкавых шлемафонах, аўтары сюжэта не тлумачаць.

«Штурм» пазіцыянуецца расіянамі як робатызаваны штурмавы комплекс на танкавым шасі. Наколькі прадэманстраваная машына насамрэч здольная аўтаномна або дыстанцыйна выконваць баявыя задачы, па апублікаваным відэа ўстанавіць немагчыма.

Расіяне паказалі беспілотны танк «Штурм» на базе Т-90, якім чамусьці кіруюць тры чалавекі ў шлемах. ВІДЭА

Расійская прапаганда прадэманстравала комплекс «Штурм» на базе танка Т-90, які называюць беспілотным. Заяўляецца, што машынай дыстанцыйна кіруе экіпаж з трох чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲