У Беларусі пачалі выпускаць шакаладны хлеб
- 5.10.2026, 20:14
Ён ужо прадаецца ў Салігорску.
У Беларусі пачалі выпускаць шакаладны хлеб, піша «Мінская праўда».
Навінку выпусцілі ў Салігорску. Так, у крамах горада шахцёраў ужо прадаецца «Шакаладны хлеб» ад Салігорскага хлебазавода. Упакоўка 250 грамаў каштуе 3,28 рубля. Хлеб прадаецца ўжо ў нарэзаным выглядзе.
Візуальна боханка выглядае як звычайны нарэзны хлеб, пры гэтым выразна відаць шакаладныя ўкрапленні. Дзякуючы салодкасці і выразнаму шакаладнаму смаку такі хлеб - выдатны перакус або дэсерт.



