У Расіі разбіўся стратэгічны бамбавальнік-ракетаносец
42- 29.09.2026, 16:02
- 30,778
Сярод магчымых прычын называюць выбух паліва на борце.
У Амурскай вобласці Расіі разбіўся стратэгічны бамбавальнік-ракетаносец Ту-95. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскае Міністэрства абароны.
Крушэнне адбылося падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту. Шэсць членаў экіпажа загінулі, адзін атрымаў траўмы.
Самалёт выконваў палёт без боепрыпасаў, адзначылі ў Мінабароны РФ. Пры гэтым папярэднія версіі здарэння не назвалі.
Тэлеграм-канал Mash паведамляе, што Ту-95 зваліўся праз пару хвілін пасля ўзлёту ў раёне вёскі Краснаярова. Пасля падзення бакі транспартніка выбухнулі, самалёт загарэўся. Папярэдне, на борце было сем чалавек — чацвёра з экіпажа і пасажыры.