Армія РФ спыненая на ўсіх франтах ва Украіне
1- 3.10.2026, 13:29
- 2,574
Апублікавана інфаграфіка.
Войскі акупантаў значна знізілі тэмпы прасоўвання на фронце ва Украіне ў параўнанні з папярэднімі двума гадамі.
Пра гэта заявіў ваенны аналітык, OSINT-даследчык Клеман Молен, які апублікаваў інфаграфіку пра дынаміку змянення лініі фронту.
Паводле яго слоў, РФ перахапіла ініцыятыву ў кастрычніку 2023 года і пасля гэтага працягвала прасоўвацца, нягледзячы на вялікія страты. Аднак цяпер расійскія войскі практычна перасталі займаць новую тэрыторыю.
Пры гэтым Молен падкрэслівае, што пра поўнае спыненне прасоўвання Расіі казаць нельга. Акупанты працягваюць павольна прасоўвацца, асабліва на асобных ўчастках Данбаса.
Разам з тым гэтыя змены кампенсуюцца тэрыторыямі, якія ўкраінскія сілы вяртаюць у выніку кантратак на асобных напрамках.

Аналітык адзначыў, што апублікаваныя ім штотыднёвыя даныя дазваляюць убачыць агульную тэндэнцыю змянення сітуацыі на фронце. Ён лічыць, што Расія больш не прасоўваецца з тымі тэмпамі, якія назіраліся раней.