28 верасня 2026, панядзелак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лічбы ад спецслужбаў прывялі Лукашэнку ў шок»

39
«Лічбы ад спецслужбаў прывялі Лукашэнку ў шок»
Фота: БелТА

Навошта дыктатару рабочыя з Непала?

Лукашэнка цягам апошняга года носіцца з ідэяй прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў. Спачатку актыўна завабліваў у краіну пакістанцаў. Аднак вялікай колькасці працоўных з гэтай краіны мы так і не ўбачылі.

Ідэя з прыцягненнем грамадзян Узбекістана таксама зайшла ў тупік. Цяпер жа стала вядома, што Лукашэнка хоча завозіць на працу мігрантаў з Непала.

Чаму дыктатар так перажывае з-за дэфіцыту кадраў? Telegram-канал «Нік і Майк», які спецыялізуецца на інсайдах, пісаў, што Лукашэнка атрымаў сакрэтны даклад аб рэальным становішчы з дэмаграфіяй у краіне:

— Лукашэнка пачаў кіраваць краінай, у якой жыло 10,6 млн чалавек.

Кавід-дысідэнцтва і рэпрэсіі супраць беларусаў прывялі да жахлівай карціны. Спецслужбы паклалі на стол Лукашэнку даклад аб колькасці насельніцтва. І гэта лічба яго шакавала.

У выніку дзейнасці хунты насельніцтва Беларусі складае ўжо 7,5 мільёна. І зыход працягваецца. Асабліва шакуе тое, што з'язджае моладзь, застаюцца пенсіянеры і «красаўцы» розных колераў пагонаў, якіх трэба карміць.

Праўленне хунты скараціла насельніцтва краіны амаль на траціну. Хунта здолела паўтарыць генацыд беларускага народа. І зрабіла гэта без вайны.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲