24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Starshield для ЗСУ цяпер працуе на хуткасці звыш 400 км/г

1
Starshield для ЗСУ цяпер працуе на хуткасці звыш 400 км/г

Міністр абароны Украіны афіцыйна пацвердзіў гэтыя даныя.

Спадарожнікавая сувязь Starlink і Starshield ва Украіне паступова аднаўляецца і цяпер працуе на большай хуткасці, чым раней. Пра гэта «24 Каналу» паведаміў міністр абароны Украіны Яўген Хмара.

Паводле слоў міністра, раніцай 24 кастрычніка сістэмы маніторынгу Мінабароны зафіксавалі аднаўленне хуткасці Starlink і Starshield. Цяпер спадарожнікавая сувязь стабільная і працуе на хуткасці звыш 400 кіламетраў на гадзіну.

— Гэта чарговы прыклад таго, як прамы дыялог і настойлівая пазіцыя прэзідэнта Украіны на найвышэйшым узроўні даюць вынікі. І гэты вынік найперш важны для нашага фронту, для вайскоўцаў, працы беспілотнікаў, лагістыкі і сувязі, — заявіў Хмара.

Ён удакладніў, што ў Мінабароны Украіны працягваюць сачыць за працай сістэмы.

Нагадаем, 14 кастрычніка ўкраінскія вайскоўцы заўважылі, што Starshield (сістэма працуе на тэхналогіях Starlink) пачаў працаваць з абмежаваннямі: на хуткасці звыш 161 кіламетра на гадзіну сувязь знікала. Праз гэта быў сарваны шэраг важных аперацый, а збіваць рэактыўныя «Шахеды» стала цяжэй.

І адміністрацыя Дональда Трампа, і гендырэктар SpaceX Ілон Маск адмаўлялі сваю датычнасць да абмежаванняў, перакладаючы адказнасць адзін на аднаго. 22 кастрычніка Трамп заявіў, што спадарожнікавая сувязь ва Украіне ўжо працуе як раней, аднак у Кіеве гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Тым часам амерыканскія кангрэсмены папярэдзілі Белы дом, што будуць блакаваць кандыдатуры, вылучаныя Трампам, пакуль адміністрацыя не забяспечыць аднаўленне спадарожнікавай сувязі для ўкраінскай арміі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲