24 кастрычнiка 2026, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны на ўзлётнай паласе: аэрапорты Масквы зачыненыя

1
Дроны на ўзлётнай паласе: аэрапорты Масквы зачыненыя

Затрыманыя або адмененыя сотні рэйсаў пасля атак БПЛА.

У аэрапортах маскоўскага авіявузла чарговы раз масава затрымліваюць або адмяняюць авіярэйсы на фоне няспынных налётаў украінскіх дронаў. Паводле падлікаў «Астярожна, навіны», станам на апоўдні ў суботу праблемы закранулі больш за 210 рэйсаў. Канал адзначае, што парушэнні раскладу ў асноўным закранулі аэрапорт Шарамеццева, дзе затрымліваліся або былі адмененыя 65 рэйсаў на адпраўленне і 106 — на прыбыццё.

На другім месцы па парушэннях палётаў — Внукава. Там у суме перанеслі або адмянілі каля 40 рэйсаў. Таксама ўзніклі праблемы ў Дамадзедаве — на сайце аэрапорта зноў не адкрывалася галоўная старонка, не працавалі анлайн-табло і іншыя сэрвісы, акрамя куплі квіткоў. У авіягавані быў адменены адзін рэйс і затрымліваліся 25, піша «Эха» са спасылкай на даныя сэрвісу Flightradar.

Пасажыры распавялі «Астярожна, навіны», што ў Шарамеццеве як мінімум з шасці гадзін раніцы «самалёты зусім не вылятаюць, толькі пераносы і адмены». Паводле слоў людзей, ніякіх афіцыйных паведамленняў пра закрыццё аэрапортаў не было. «Міжнародныя рэйсы, як я разумею, адпраўляюць, а ўнутраныя — не», — паведамілі суразмоўцы. Шматразовыя затрымкі закранулі пасажыраў самалётаў у Сочы, людзі скардзяцца на адсутнасць зразумелай інфармацыі і складанасці з атрыманнем харчавання ў Шарамеццеве.

Таксама ўзніклі праблемы з самалётам з Антальі ў Маскву, які перанакіравалі ў Екацярынбург. Паводле пасажыраў, рэйс ў Внукава спачатку перанеслі на 25 кастрычніка, потым прызначылі на 12:40, пасля чаго зноў затрымалі.

Напярэдадні ўлады некалькі разоў за суткі зачынялі маскоўскія аэрапорты з-за пагрозы беспілотнікаў. Да васьмі гадзін раніцы апошнія абмежаванні былі зняты з Дамадзедава і Внукава.

У прэс-службе Шарамеццева ўдзень у суботу паведамілі, што аэрапорт працуе «па скарэктаваным раскладзе» ў сувязі з абмежаваннямі на «выкарыстанне паветранай прасторы ў шэрагу рэгіёнаў Расіі». «Маюцца затрыманыя і адмененыя рэйсы», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў аэрапорце абвяшчалі «Паветраную трывогу» з-за пагрозы атакі БПЛА і правялі эвакуацыю пасажыраў, а ў сацсетках з’явіліся кадры, меркавана, з абломкамі дрона, які ўпаў на ўзлётную паласу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲