22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: У Пуціна ёсць нешта на Трампа

24
Хілары Клінтан: У Пуціна ёсць нешта на Трампа
Хілары Клінтан

Экс-дзяржсакратар ЗША прывяла доказы.

Уступкі Трампа Маскве могуць тлумачыцца кампраматам, які, мяркуюць, мае на яго Пуцін. Пацвярджэннем гэтай версіі называюць супраціў прэзідэнта ЗША апублікаванню файлаў Эпштэйна.

Пра гэта паведаміла былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у падкасце High Stakes, які яна вядзе разам з журналісткай Карай Свішэр.

Свішэр спытала, чаму Трамп менавіта цяпер паслабляе ціск на Расію. Клінтан назвала некалькі прычын, і адна з іх — магчымы кампрамат.

«Я дагэтуль лічу, што ў Пуціна ёсць нешта на Трампа», — сказала яна. Паводле слоў Клінтан, гаворка пра фота, відэа — «што заўгодна».

Доказам былая дзяржсакратар лічыць тое, наколькі ўпарта Трамп супраціўляўся апублікаванню файлаў Эпштэйна. На яе думку, логіка прэзідэнта ЗША простая: трымаць Пуціна задаволеным, каб той не апублікаваў тое, што мае.

Клінтан зноў назвала Трампа марыянеткай Пуціна, як і на дэбатах дзесяць гадоў таму, калі была кандыдаткай у прэзідэнты. Тады, паводле яе слоў, яна папярэджвала пра сувязі Трампа з Крэмлём, а цяпер свет бачыць пацвярджэнне гэтаму наўпрост.

Яна таксама дапусціла, што Трамп хоча падзяліць свет на сферы ўплыву: ЗША дастануцца Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Пуціну — Расія і Еўропа, а Сі Цзіньпіну — астатні свет. Клінтан папярэдзіла, што Пуцін не спыніцца ў Украіне.

За апошнія тыдні Трамп зрабіў некалькі крокаў насустрач Маскве. Ён замарозіў закон аб санкцыях супраць Расіі, патлумачыўшы гэта нежаданнем адпіхнуць Маскву ад перамоваў, а перад гэтым ўзгадніў рашэнне аб пастаўках расійскага дызпаліва.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg заявіў, што крокі Вашынгтона выглядаюць як спроба схіліць Украіну да капітуляцыі. Паводле яго слоў, у Трампа добрыя адносіны з Пуціным, але прымусіць яго скончыць вайну прэзідэнт ЗША не можа.

Паралельна, паводле даных The Wall Street Journal, Пуцін прапанаваў Трампу і Сі Цзіньпіну правесці трохбаковы саміт і абмеркаваць заканчэнне вайны без удзелу Украіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲