20 кастрычнiка 2026, aўторак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па Пецярбургу стаў жорсткім пасланнем Зяленскага Трампу

2
Удар па Пецярбургу стаў жорсткім пасланнем Зяленскага Трампу

Кіеў не збіраецца спыняць удары па расійскай інфраструктуры.

Украіна нанесла адзін з найбольш маштабных удараў беспілотнікамі па Санкт-Пецярбургу, паразіла два нафтавыя аб'екты, лагістычны цэнтр гандлёвай кампаніі Ozon і дата-цэнтр сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Ваенныя эксперты расцанілі атаку як сігнал Пуціну і прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, піша The iPaper (пераклад — сайт Charter97.org).

Пажары ўспыхнулі на Пецярбургскім нафтавым тэрмінале і нафтабазе «Ручаі». Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Дроздэнка заявіў, што за ноч расійская СПА збіла 145 украінскіх дронаў. Паводле даных мясцовых уладаў, у выніку атакі адзін чалавек загінуў, пяць атрымалі раненні, а каля 20 тысяч жыхароў засталіся без электрычнасці. Аэрапорт Пулкава часова прыпыняў працу.

Удар адбыўся на фоне абвастрэння супярэчнасцяў паміж Кіевам і Вашынгтонам. Пасля абвяшчэння Трампам энергетычнага перамір'я Украіна аднавіла атакі і заявіла, што Расія сама парушыла дамоўленасці і за некалькі дзён нанесла 76 удараў па энергетычных аб'ектах Украіны.

На гэтым фоне ўкраінскія вайскоўцы сутыкнуліся з нечаканымі абмежаваннямі хуткасці працы спадарожнікавай сістэмы Starshield, якая выкарыстоўваецца для кіравання беспілотнікамі і працы СПА. ЗША таксама часова прыпынялі абмен разведданымі з Кіевам, хоць пазней ён аднавіўся.

Прафесар міжнароднай палітыкі Дублінскага ўніверсітэцкага каледжа Скот Лукас назваў атаку дэманстрацыяй рашучасці Украіны. «Гэта вельмі прыкметны сігнал, што Украіна не здаецца і не ідзе на саступкі», — заявіў ён.

Эксперт Кір Джайлз з Chatham House адзначыў, што ўкраінскія ўдары становяцца больш маштабнымі і глыбей пранікаюць на расійскую тэрыторыю. Масіраваныя атакі дазваляюць перагружаць расійскую супрацьпаветраную абарону і прымушаюць Маскву пераразмяркоўваць сілы для абароны аддаленых аб'ектаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲