У Мінску таксіст зрабіў тое, чаго ад яго не чакалі
9- 20.10.2026, 16:16
- 16,792
Гэта трапіла на відэа.
Вуліца Макаёнка ў Мінску, дзве паласы руху, потым з'яўляецца трэцяя — для павароту ўлева і развароту.
Ёсць знак, разметка, святлафор з дадатковай секцыяй. І ёсць кіроўца, дзеянні якога складана прадказаць, піша «Онлайнер».
Аўтамабіліст на BYD з пазнакамі таксі ехаў па вуліцы Макаёнка ў напрамку праспекта Незалежнасці ў крайняй правай паласе. За ім дзве машыны: у першай і другой паласе, абедзве ехалі прама.
Але на скрыжаванні таксіст раптам уключае левы паказальнік павароту і адразу паварочвае, пераразаючы траекторыю астатнім.
