14 кастрычнiка 2026, Серада, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЛА разбамбілі металургічны завод у Саратаўскай вобласці РФ

1
БПЛА разбамбілі металургічны завод у Саратаўскай вобласці РФ

Прыляты паказалі на відэа.

У ноч на 14 кастрычніка ўкраінскія БПЛА атакавалі стратэгічныя аб’екты ў Саратаўскай вобласці Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад удар трапіў металургічны завод у Балакове, піша Диалог.UA пасля аналізу сацсетак і мэсэнджараў.

Паветраную трывогу ў Саратаўскай вобласці 14 кастрычніка абвясцілі каля 00:59 па маскоўскім часе. Незадаўга пасля гэтага прагучалі выбухі ў горадзе Балакове.

Мяркуецца, што ўкраінскія дроны атакавалі мясцовы металургічны завод. Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+.

Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін прызнаў, што ЗСУ ўначы 14 кастрычніка наносілі ўдары па стратэгічных аб’ектах рэгіёна. Па якіх канкрэтна, ён не ўдакладніў.

Кіраўнік Балакаўскага раёна Сяргей Барулін ускосна пацвердзіў «візіт» украінскіх дронаў у Балакове. Ён заявіў, што ў горадзе 14 кастрычніка адмянілі заняткі ў школах. Таксама сёння ў гэтым горадзе не будуць працаваць дзіцячыя сады.

«МЗ Балаково» штогод выпускае больш за 1 мільён тон сартавога пракату. Прадукцыю гэтага прадпрыемства выкарыстоўвае расійскі ваенна-прамысловы комплекс, таму яно з’яўляецца законнай мэтай для ЗСУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲