13 кастрычнiка 2026, aўторак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскі таксіст: Патлумачце, навошта мне ў Беларусі расійскія рублі

6
Мінскі таксіст: Патлумачце, навошта мне ў Беларусі расійскія рублі

Выпадак з жыцця.

Таксіст з Мінска распавёў у Threads, чым турысты з РФ адрозніваюцца ад прыезджых з іншых краін, і ўспомніў пра выпадак, што здарыўся з ім некалькі дзён таму.

«Прыязджаю на заказ у сталіцы Беларусі, — піша ён. — Адрас — вялікі ГЦ. Сядае мадмуазель і задае пытанне: «А вы прымаеце рублі РФ?» У мяккай форме прашу патлумачыць, навошта мне ў Беларусі расійскія рублі, кажу, што яна магла б загадзя зняць у ГЦ беларускія рублі. Мадмуазель з незадаволеным тварам адказвае: «Зразумела, мы маглі б даць больш» і адмяняе замову.

Справа ў тым, што даволі часта перавожу замежных грамадзян, але кітайцы не спрабуюць заплаціць юанямі, індусы не спрабуюць заплаціць рупіямі, і іншыя госці Беларусі не спрабуюць збыць сваю валюту. Так сябе паводзяць толькі расіяне.

Толькі нейкая мышка вырашыла, што мне ў Мінску жыццёва неабходныя рублі РФ. Няўжо цяжка аплаціць карткай або зняць у ГЦ беларускую валюту?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲