13 кастрычнiка 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна змяняе правілы вайны робатамі і дронамі

Украіна змяняе правілы вайны робатамі і дронамі

Business Insider распавёў пра новую тактыку Узброеных Сіл Украіны.

3-і армейскі корпус пад камандаваннем Андрэя Білецкага прымяніў падчас аперацыі «Вівальдзі» дэсантаванне наземных робатаў з цяжкіх беспілотнікаў. Такія цалкам рабатызаваныя атакі становяцца новай рэальнасцю баявых дзеянняў, піша Business Insider.

Па дадзеных выдання, дроны даставілі робатаў з выбухоўкай прыблізна на 10 км за расійскія пазіцыі. Гэта дазволіла атакаваць з нечаканага напрамку, пазбягаючы небяспечнага перамяшчэння праз лінію фронту.

Камандзір падраздзялення NC13 3-й штурмавой брыгады Мікалай Зінкевіч з пазыўным Макар распавёў журналістам, што тактыка атрымала назву «Грыфон» у гонар вайскоўца, які знік без вестак каля Андрэеўкі.

У канцы верасня Білецкі заявіў, што яго падраздзяленні першымі ў свеце дэсантавалі наземных робатаў з дронаў у баявых умовах.

Business Insider адзначае, што звычайныя паветраныя дэсанты абмежаваныя з-за шчыльнай супрацьпаветранай абароны. Затое спалучэнне беспілотнікаў і наземных робатаў дазваляе дзейнічаць у тыле праціўніка без прыцягнення дэсантнікаў, верталётаў або транспартных самалётаў.

Падобную тэхналогію прымяніла і падраздзяленне Alter Ego 93-й механізаванай брыгады. Паводле інфармацыі Brave1, яго робат «Дэсантнік» прайшоў шлях ад задумы да баявога прымянення за 10 дзён.

Зінкевіч таксама адзначыў, што вытворцы распрацоўваюць беспілотнікі, здольныя перавозіць наземныя комплексы, маштабуючы рашэнне, якое ўжо даказала сваю эфектыўнасць на фронце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲