Юрый Фёдараў: Шэраг расійскіх чыноўнікаў падае сігнал
8- 13.10.2026, 17:35
- 16,496
Пуціну адкрыта кажуць, што вайну пара заканчваць.
Вядомы ваенны эксперт Юрый Фёдараў лічыць, што частка расійскай наменклатуры заклікае Пуціна завяршыць вайну. Пра гэта ў кулуарах Форуму вольнай Расіі, які адбыўся ў Варшаве 11 кастрычніка, ён распавёў карэспандэнту сайта Charter97.org:
— Калі казаць пра канкрэтны сігнал, пра які ўсе гавораць, гэта была заява Сяргея Сабяніна. Сэнс быў такі: пара заканчваць. Мілітарызацыя, пераход да ваеннага становішча — гэта ўжо будзе катастрофай для эканомікі. Прыблізна так.
Настроі такога кшталту прасочваюцца ў вялікай колькасці тэлеграм-каналаў. Цяжка сказаць, што гэта за каналы, яны могуць быць вельмі розныя, а кім яны створаныя — адзін Бог ведае. Але тым не менш агульная тэндэнцыя ў такой, я б сказаў, праўладнай расійскай інфармпрасторы, апроч афіцыйных, Салаўёва і іншых, такая: так, зайшлі кудысьці не туды. Пара заканчваць. Па розных прычынах. Ёсць вайскоўцы, якія кажуць: мы бессэнсоўна трацім грошы, калі танкі згараюць, а нам трэба ўкладаць сродкі ў стварэнне сучаснай арміі, у стварэнне ўзбраенняў і гэтак далей. Гэта не антываенная пазіцыя. Але гэта пазіцыя пэўнай часткі вайскоўцаў.
Ёсць пазіцыя грамадзянскай бюракратыі, якая сутыкаецца з неабходнасцю выжываць, хаця грошай становіцца ўсё меней і меней.
Ад губернатара, умоўна кажучы, Арлоўскай вобласці патрабуюць, каб насельніцтва было задаволенае і не бунтавала. А па-другое, грошы забіраюць на ваенныя мэты і патрабуюць ад таго ж губернатара, каб ён як мага больш плаціў тым самым наймітам.
Вось і ўзнікае праблема: а што рабіць гэтаму няшчаснаму губернатару?
— Ці можа гэта выліцца ў нешта больш сур'ёзнае, ці пакуль гэта будуць толькі асобныя заявы?
— У нешта больш сур'ёзнае гэта выльецца тады, калі Пуцін будзе вымушаны спыніць агонь. І тады паўстане пытанне, якое цяпер задаюць, але задаюць употай: а навошта гэта было трэба, калі вайна не выйграна?
Выйграная вайна расійскай эліце, як мне здаецца, была б цалкам прыемнай. Але цяпер вайну выйграць немагчыма. Значыць, гэта вайна не выйграна. Дык што далей? Вось так проста весьці бясконцую вайну ўжо не ў інтарэсах гэтай групы. Гэта ў інтарэсах пэўнай часткі вярхушкі, якая баіцца спынення вайны.