Трамп заявіў, што яму зноў удалося прымірзіць Тайланд і Камбоджу
22- 12.12.2025, 22:14
- 2,488
Па яго словах, бакі пагадзіліся вярнуцца да выканання мірнага пагаднення.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што правёў тэлефонную размову з лідарамі Тайланда і Камбоджы, у выніку якой яму быццам бы ўдалося зноў прымірыць абедзве дзяржавы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Трампа ў яго ўласнай сацыяльнай сетцы Truth Social.
Трамп заявіў, што па выніках тэлефоннай размовы лідары Камбоджы і Тайланда быццам бы пагадзіліся неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца да палажэнняў мірнага пагаднення, падпісанага ў верасні ў Малайзіі.
«Я меў сёння раніцай вельмі добрую размову з прэм’ер-міністрам Тайланда, Анутхінам Чанвіракулам, і прэм’ер-міністрам Камбоджы, Хуном Манэтам, адносна вельмі сумнага аднаўлення іх даўняй вайны», — напісаў ён.
Трамп адзначыў, што бакі пагадзіліся вярнуцца да выканання мірнага пагаднення. Інцыдэнт з падрывам тайскіх салдат на міне, які стаў каталізатарам эскалацыі, прэзідэнт ЗША назваў «няшчасным выпадкам».
«Абедзве краіны гатовыя да міру і працягу гандлю з Злучанымі Штатамі Амерыкі. Для мяне гонар працаваць з Анутхінам і Хунам над вырашэннем таго, што магло перарасці ў вялікую вайну паміж двума выдатнымі і квітнеючымі краінамі!», — дадаў ён.