Трамп перадумаў сустрэцца з Сі Цзіньпінам
7- 10.10.2025, 19:07
- 11,912
Прэзідэнт ЗША заявіў, што сустрэча «больш не мае сэнсу».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што больш не бачыць сэнсу ў сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Сваю заяву ён апублікаваў у сацсетцы Truth Social.
«Я павінен быў сустрэцца з прэзідэнтам Сі праз два тыдні на саміце АТЭС у Паўднёвай Карэі, але цяпер, здаецца, у гэтым няма ніякага сэнсу», — заявіў Трамп.
Амерыканскі лідар растлумачыў гэта тым, што Кітай «рассылае лісты» краінам па ўсім свеце, заяўляючы пра намер узмацніць экспартны кантроль у сферы рэдказямельных металаў. Трамп дадаў, што падобныя пасланні з боку Пекіна «былі асабліва недарэчнымі» на фоне перамір'я паміж Ізраілем і палестынскім радыкальным рухам ХАМАС.