Беларус, якога затрымалі ў Арменіі, атрымаў палітычны прытулак
2- 21.06.2024, 21:28
- 6,442

Яго вызвалілі.
Беларус Максім Вайткявічус, затрыманы ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў, вызвалены і атрымаў палітычны прытулак, паведамляе factor.am. Вайткявічуса вызвалілі 19 чэрвеня.
Вайткявічуса затрымалі ў лютым пры перасячэнні мяжы з Арменіяй на падставе таго, што Беларусь абвясціла яго ў вышук паводле справы аб ухіленні ад службы. Спачатку яго затрымалі на 40 дзён, пасля тэрмін быў прадоўжаны. У сакавіку ён падаў прашэнне аб прытулку.
Абарона звяртала ўвагу, што ў Беларусі ён адбыў 15 сутак арышту, яго пераследавалі за палітычныя погляды ў 2020 годзе.