Лаўроў пагражае Еўропе
5- 8.09.2026, 18:18
- 1,890
Кіраўніку расійскага МЗС мроіцца «напад» на РФ.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў зноў пагражае Еўропе. Дыпламат заявіў пра «прынцыпова іншую вайну» з Захадам. Так ён пракаментаваў заклікі еўрапейскіх палітыкаў падрыхтавацца да магчымай вайны з Расіяй да 2030-га года.
«Мы на іх ніколі не нападзём. Але калі яны на нас нападзуць, гэта будзе прынцыпова іншая вайна, і яна будзе вельмі кароткай», — сказаў Лаўроў у інтэрв’ю Юліі Меньшовай.