22 лiстапада 2026, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры расійскія Ту-160 «зніклі» падчас атакі на Украіну

1
Тры расійскія Ту-160 «зніклі» падчас атакі на Украіну

Авіяэксперт патлумачыў, што магло адбыцца з бамбавікамі.

Падчас паветранай атакі ў ноч на 20 лістапада вораг падняў у паветра вялікую колькасць самалётаў для запуску ракет па Украіне, але тры з іх зніклі. Пра гэта сказаў у эфіры «Фабрыка навін» авіяэксперт Канстанцін Крывалап.

«Калі паглядзець на крылатыя ракеты, то такога ўжо даўно не было — расіяне сканцэнтравалі свае намаганні, каб падняць цэлых 7 Ту-95МС. Падымалі нават 5 Ту-160 (звышгукавы цяжкі стратэгічны бамбавік-ракетаносец — УНІАН), але, праўда, тры з іх дзесьці зніклі ў паветры — ці то не змаглі даляцець, ці то ім не хапіла крылатых ракет для загрузкі. Дзесьці тры зніклі», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым ён дадаў, што колькасць Ту-95МС — гэта амаль максімум, які яны могуць вывесці ў паветра.

Крывалап адзначыў, што па Украіне тады ворагам было запушчана 84 крылатыя ракеты, з якіх адна ўпала ў Польшчы, адна ўляцела ў дом у Івана-Франкоўскай вобласці, але не выбухнула, а 79 былі знішчаныя.

«Гэта значыць 94%. У гэтай сітуацыі ўзнікае пытанне — ці быў сэнс выкарыстоўваць крылатыя ракеты», — сказаў эксперт.

Паводле яго слоў, у Украіны праблемы са збіваннем балістычных ракет, бо для гэтага няма сродкаў.

«З 27 ракет збілі толькі 3. Калі б было чым, то збівалі б вельмі эфектыўна», — падкрэсліў Крывалап.

Ён адзначыў, што было знішчана 86% запушчаных Расіяй «Шахедаў» і «Гераней». Пры гэтым дадаў, што працэнт збітых рэактыўных дронаў крыху ніжэйшы — 101 з 132, гэта значыць 77%.

«Узровень збівання вельмі высокі», — падкрэсліў Крывалап. Пры гэтым ён дадаў, што праблемы ўзнікаюць са збіваннем балістычных ракет.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲