4 верасня 2026, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль спрабуе сарваць візіт Уіткафа і Кушнера ў Кіеў

2
Крэмль спрабуе сарваць візіт Уіткафа і Кушнера ў Кіеў
Фота: Reuters

Масква адмаўляецца гарантаваць спыненне ўдараў па ўкраінскай сталіцы.

Крэмль спрабуе сарваць візіт прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера у Кіеў, адмаўляючыся даць гарантыі спынення ўдараў па ўкраінскай сталіцы падчас паездкі амерыканскіх спецпасланнікаў.

Аб гэтым піша Kyiv Independent са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Паводле слоў суразмоўцы, адміністрацыя Дональда Трампа звярнулася да Масквы з просьбай не атакаваць Кіеў падчас візіту Уіткафа і Кушнера, але расійскі бок на дадзены момант не ўзяў на сябе ніякіх абавязацельстваў з гэтай нагоды.

Акрамя таго, выданне прыводзіць словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, сказаныя ў каментары журналістам, пра тое, што Белы дом таксама прасіў Кіеў не атакаваць Маскву падчас паездкі Уіткафа і Кушнера ў расійскую сталіцу.

Што да расійскіх атак на Кіеў, Пяскоў не адказаў, ці пагадзілася краіна-агрэсар выканаць амерыканскую просьбу.

Паездка Уіткафа і Кушнера магла б стаць іх першым візітам ва Украіну. Раней яны некалькі разоў прыязджалі ў Маскву ў межах працэсу, накіраванага на спыненне расійскай вайны супраць Украіны.

Нагадаем, Уіткаф і Кушнер плануюць наведаць Маскву 5 верасня, а Кіеў — 6 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках