Сабаленка знялася ў рэкламе бельгійскага піва Stella Artois
9- 30.09.2026, 19:09
- 1,996
«Лідскае піва» пакрыўдзілася.
Тэнісістка Арына Сабаленка размясціла на сваёй старонцы ў Instagram фотаздымкі з бельгійскім півам Stella Artois. Удзел знакамітай беларускай спартсменкі ў рэкламе замежнага алкагольнага напою яе падпісчыкі ўспрынялі неадназначна. На допіс адрэагавалі і ў «Лідскім піве», як заўважыла «Зеркало».
Фотасесію з бельгійскім лагерам Арына Сабаленка апублікавала 29 верасня. Здымкі яна падпісала каротка: «у добрай кампаніі», дадаўшы дысклеймер пра тое, што алкаголь варта ўжываць адказна.
Допіс тэнісісткі сабраў больш за 43,9 тысячы лайкаў у Instagram і больш за 270 каментарыяў. Публікацыя выклікала змешаныя рэакцыі. Адны карыстальнікі дасылалі беларусцы смайлікі і сэрцыкі, іншых рэклама алкагольнага напою абурыла.
«Вы — спартсменка сусветнага ўзроўню, мультымільянерка, ваш муж — таксама. Які сэнс заключаць спонсарскі кантракт з піўным брэндам? Я гэтага не разумею», — абурыўся адзін з каментатараў.
Допіс Арыны Сабаленкі размясціла ў сябе ў Threads PR-менеджарка і аўтарка падкаста «Юра, нас репостят» Марына Сініцына. Каментар пад гэтай публікацыяй пакінуў і афіцыйны акаўнт «Лідскага піва».
«Эх, Арына-Арына. У свеце, дзе існуе „Лідскае“, такое вырабляць», — напісаў беларускі вытворца, сабраўшы больш за 1700 лайкаў пад сваім каментарыем.
«Няма ў вас бюджэтаў на Сабаленку», — адказаў карыстальнік phaenome.
«А як жа па любові?» — напісала «Лідскае піва».