30 верасня 2026, Серада, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечарына Трампа-малодшага раскрыла амбіцыі расійскага алігарха

3
Вечарына Трампа-малодшага раскрыла амбіцыі расійскага алігарха
Дональд Трамп-малодшы

Умар Крэмлёў патраціў не менш за $170 тысяч на вяселле сына Трампа.

Расійскі бізнесмен Умар Крэмлёў, які аплаціў паслявясельную вечарыну Дональда Трампа-малодшага на Багамах, імкнецца выкарыстаць сувязі з амерыканскай элітай, каб умацаваць свае пазіцыі ў сусветным боксе, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле звестак выдання, кошт мерапрыемства склаў не менш за $170 тысяч. Трамп-малодшы і ягоная жонка прапанавалі вярнуць грошы, аднак Telegraph лічыць, што гісторыя з вечарынай можа быць толькі часткай больш шырокай кампаніі Крэмлёва.

Крэмлёў узначаліў Федэрацыю бокса Расіі ў 2017 годзе, а ў 2020-м стаў кіраўніком AIBA, пазней перайменаванай у IBA. Пры яго кіраўніцтве арганізацыя павялічыла прызавыя і вярнула расійскія і беларускія сцягі на спаборніцтвах. У выніку Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў IBA прызнання.

«Крэмлёў імкнецца вярнуць IBA кантроль над алімпійскім боксам», — піша Telegraph, звязваючы гэтую мэту з актыўнасцю арганізацыі ў ЗША.

Выданне таксама звяртае ўвагу на сувязі бізнесмена з расійскімі ўладамі і яго ўдзел у ігральным бізнэсе. Крэмлёў публічна дэманстраваў падтрымку Пуціна, а яго праекты атрымалі доступ да буйных расійскіх актываў.

Тым часам IBA актыўна прыцягвае вядомых спартсменаў і ладзіць маштабныя баксёрскія шоу. На думку аўтараў расследавання, выхад на амерыканскую аўдыторыю і кантакты з асяроддзем Трампа могуць быць часткай стратэгіі па ўзмацненні ўплыву арганізацыі.

Аднак скандал вакол аплаты вечарыны ўжо прымусіў сям'ю Трампа дыстанцавацца ад гэтай гісторыі і здольны ўскладніць планы Крэмлёва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲