Мінчанка: Чатыры месяцы не магу знайсці працу
7- 30.09.2026, 12:31
- 2,724
«Нават простым бухгалтарам не бяруць».
Мінчанка annastasj распавяла пра тое, як спрабавала знайсці працу.
«З працай у Мінску бяда, — піша яна. — Прынамсі ў мяне. Звольнілася з працы, дзе адпрацавала тры гады, і праз чатыры месяцы я не магу знайсці пастаянную і прыстойную працу. Спрабавала працаваць у дзвюх кампаніях, першая — гэта ціхі жах, мяне хапіла на паўтара месяца, пра другую пісала ніжэй.
Заўсёды працу шукала па цэлых днях, пастаянна трымаючы руку на пульсе. Нібыта чалавек, гатовы проста працаваць не пакладаючы рук і рабіць усё, каб толькі плацілі. Але, на жаль».
Многія беларусы падтрымалі аўтарку допісу і распавялі пра свой досвед пошуку працы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
- Яшчэ не звольнілася, але актыўна шукаю. І нібыта ўсё ёсць — і досвед, і жаданне. Але, на жаль... Вакансіі ствараюцца дзеля выканання фармальных умоў пра неабходнасць іх размяшчэння. Фактычна ніхто не патрэбны. Ці напісанае не адпавядае рэчаіснасці падчас размовы на сумоўі. А я без асаблівых прэтэнзій і патрабаванняў. Бяда, адным словам.
- Так, я таксама тут. Чацвёрты месяц без працы. У Беларусі рабіць няма чаго, калі нічога не знойду, з'еду на вахту ў іншую краіну. Можа там і застануся.
- Такая ж бяда, ужо больш за чатыры месяцы шукаю. Караул. Ужо апускаюцца рукі. Куды ісці працаваць у 48? Усё жыццё і здароўе аддала бухгалтэрыі. А цяпер кажуць: старая, не падыходзіце па ўзросце. Гэта як так? Нават простым бухгалтарам не бяруць. Да каго звярнуцца? Чаму зброд паклікалі ў нашу краіну, а нам, грамадзянам Беларусі, няма куды падзецца. Што адбываецца?
- Вы і не ўяўляеце, што ў рэгіёнах творыцца.