28 верасня 2026, панядзелак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зарэгістравалі першыя крыптабанкі

У Беларусі зарэгістравалі першыя крыптабанкі

Але пакуль яны працаваць не змогуць.

У Беларусі зарэгістравалі першыя крыптабанкі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на пасяджэнні Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Указ аб дзейнасці крыптабанкаў уступіў у сілу ўжо з ліпеня 2026 года. Паводле слоў Турчына, увесь гэты час вялася падрыхтоўчая праца па рэалізацыі дакумента.

«Быў прыняты цэлы шэраг пастаноў Урада, прававых актаў Нацыянальнага банка і Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій, рэалізаваны неабходныя арганізацыйныя меры», — паведаміў кіраўнік Савета Міністраў.

У выніку адразу дзве арганізацыі сталі рэзідэнтамі ПВТ у статусе крыптабанкаў.

Пасля пасяджэння савета першы намеснік начальніка Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Дзмітрый Калечыц расказаў, што будзе з новымі рэзідэнтамі.

Ён не паведаміў назвы кампаній, але апісаў іх як «вядомыя гульцы на крыптарынку, якія маюць дастаткова добры досвед працы ў крыптасферы».

Перад рэгістрацыяй арганізацыі правялі вялікую працу, сфармавалі прафесійныя каманды, прайшлі тэхнічныя і юрыдычныя аўдыты.

Аднак пакуль крыптабанкі не змогуць працаваць. У дачыненні да такіх арганізацый дзейнічае падвойнае рэгуляванне — з боку ПВТ і Нацбанка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲