26 верасня 2026, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенец памёр пасля ўдару ў бары

Гродзенец памёр пасля ўдару ў бары

Яго ўдава просіць дапамогі і агалоскі.

Жыхарка Гродна Вераніка Выдра у сацсетках звярнулася па дапамогу і агалоску з-за расследавання смерці яе мужа. Жанчына заклікае перадаць крымінальную справу ў абласное ўпраўленне Следчага камітэта — інакш пагражае звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Зеркало».

Гродзенка распавяла, што 28 снежня ў гарадскім бары «Фартуна» яе мужу нанеслі траўмы, ад якіх ён памёр 30 студзеня ў мясцовай бальніцы хуткай дапамогі.

«Нягледзячы на тое, што было вядома, што траўмы, нанесеныя майму мужу, несумяшчальныя з жыццём, следчая група, што выехала на месца, выехала не ў поўным складзе — адсутнічаў судова-медыцынскі эксперт.

Не былі выняты і правераны жорсткія дыскі з камер відэаназірання з бара. Мне давялося неаднаразова пісаць хадайніцтвы і скаргі, і толькі праз чатыры месяцы быў выняты жорсткі дыск. Але экспертам не ўдалося яго ідэнтыфікаваць, і мы сёння ставім пад сумнеў, ці адносіцца гэты дыск да гэтай установы», — распавяла жанчына на відэа ў Instagram.

Паводле маёй інфармацыі, вядома, што загадчыца гэтага бара з’яўляецца знаёмай кампаніі падазраванага, а ў далейшым — адной з галоўных сведак, што дазваляе нам ставіць яе паказанні пад сумнеў», — распавяла жанчына на відэа ў Instagram.

Гродзенка лічыць, што яе муж «атрымаў наймацнейшы і пастаўлены ўдар, ад якога ў несвядомым стане падаў на падлогу». Яна сцвярджае, што «падчас следства падазраваны неаднаразова змяняе свае паказанні і такім чынам хоча ўхіліцца ад адказнасці».

«Усе экспертызы і іншыя следчыя дзеянні, якія праводзяцца па справе, фактычна ажыццяўляюцца дзякуючы маім просьбам і хадайніцтвам. Само расследаванне неаднаразова прыпынялася, і толькі пасля маіх скаргаў і хадайніцтваў яго зноў аднаўлялі.

Улічваючы абставіны справы і яе складанасць, прашу перадаць крымінальную справу аб забойстве майго мужа ў Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Інакш я буду вымушаная звярнуцца па дапамогу ў абароне мяне і маіх дзяцей да кіраўніка нашай дзяржавы», — кажа жанчына на відэа.

Ролік за суткі паглядзелі больш за 550 тысяч разоў. У допісу дачкі жанчыны ў Threads ужо звыш 130 тысяч праглядаў за той жа час.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲