5 лiстапада 2026, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі чакаецца да +8°С

У Беларусі чакаецца да +8°С

Прагноз надвор'я на 6–8 лістапада.

6 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначацца халоднай неўстойлівай паветранай масай. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет.

На асобных ўчастках дарог утворыцца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны, парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе -1..+4°С, максімальная ўдзень +2..+8°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе расці.

7 лістапада надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўночным усходзе краіны скажацца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах утворацца слабы туман і галалёд. Вецер заходні, паўночна-заходні умераны, месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы -5.. +2°С, максімальная ўдзень +1..+7°С.

8 лістапада пагодныя ўмовы ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўначы на паўночным усходзе краіны захаваецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, з ім месцамі пройдзе невялікі дождж, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці умераны, па паўночным усходзе месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе -4..+3°С, максімальная ўдзень +2..+8°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲