Памёр экс-футбаліст мінскага «Дынама» і зборнай СССР Руслан Лукін
- 24.09.2026, 16:46
- 1,342
Значную частку кар'еры ён правёў у Беларусі.
На 55-м годзе жыцця памёр вядомы ў мінулым футбаліст і трэнер Руслан Лукін, які нямалую частку свайго жыцця прысвяціў Беларусі, паведамляе Onlíner.
Лукін — ураджэнец Азербайджана, а менавіта Баку. Але ўжо ў 19 гадоў ён апынуўся ў мінскім «Дынама» і палову гульнявой кар'еры правёў менавіта ў Беларусі. Акрамя «бела-сініх», ён абараняў колеры «Дынама-93», «Маладзечна», салігорскага «Шахцёра». У 1990 годзе быў выкліканы ў зборную СССР U18, а ў 1993—1994 гадах правёў тры матчы за «нацыяналку» Азербайджана.
Як трэнер Лукін таксама большасць часу працаваў у Беларусі, трэніруючы «Маладзечна», нясвіжскі «Верас», «Андэрдог» (Чысць), «Асіповічы», «Нафтан-2», юнакоў «Гарадзеі». Апошнім клубам для Лукіна стала «Вілія» з Вілейкі.
Памёр экс-футбаліст мінскага «Дынама» і зборнай СССР - Спорт Onlíner
На 55-м годзе жыцця памёр вядомы ў мінулым футбаліст і трэнер Руслан Лукін, нямалую частку свайго жыцця прысвяціўшы Беларусі.