Беларус Вадзім Мароз не прабіўся ў асноўны склад «Юты»
- 24.09.2026, 10:51
Форвард працягне падрыхтоўку ў клубе АХЛ.
Беларускі форвард Вадзім Мароз пакідае трэніровачны лагер «Юты». Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі перавёў гульца ў свой фарм-клуб «Тусон Маммот», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ).
Пра гэта прэс-служба каманды абвясціла у сацыяльнай сетцы X.
Разам з 20-гадовым беларусам у размяшчэнне «Тусона» адправіўся 30-гадовы амерыканскі нападаючы Остын Паганскі.
Пасля цяперашніх змяненняў у асноўным складзе «Юты» застаўся толькі адзін прадстаўнік Беларусі — форвард Ягор Барыкаў.
Нагадаем, прадсезонны лагер «Юты» стартаваў 17 верасня і завершыцца 25 верасня. У ноч на 26 верасня клуб правядзе свой першы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Вегас Голдэн Найтс».