Памёр эпатажны тэлевядучы Сяргей Саседаў
- 23.09.2026, 21:39
- 5,182
Расіянін быў членам журы шоу «X-Фактар Беларусь».
На 59-м годзе жыцця памёр расійскі тэлевядучы і музычны крытык Сяргей Саседаў.
Смерць Саседава пацвердзіў ягоны калега, тэлевядучы Вадзім Такменеў. Ён паведаміў, што тэлевядучы памёр у Якуціі.
Прычыны смерці крытыка не раскрываюцца.
Вядучы не быў жанаты і не меў дзяцей.
Сяргей Саседаў набыў вядомасць у канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў як адзін з самых рэзкіх і эпатажных суддзяў музычнага праекта «Акулы пяра». З 2020 года выступаў у якасці пастаяннага члена журы музычнага шоу «Суперстар! Вяртанне». Таксама вёў праект «За гранню», быў членам журы шоу «X-Фактар Беларусь».