14 кастрычнiка 2026, Серада, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэйлар Свіфт цяпер гуляе за англійскі ФК

2
Тэйлар Свіфт цяпер гуляе за англійскі ФК

Каманда прадставіла новага футбаліста ў сацсетках.

Англійскі футбольны клуб «Уіднэс Таўн» абвясціў пра новага гульца з імем Тэйлар Свіфт у сваім складзе. Ідзе гаворка зусім не пра знакамітую спявачку, паведамляе People (пераклад — сайт Charter97.org).

Каманда прадставіла новага футбаліста ў сацсетках, абыграўшы супадзенне імёнаў з амерыканскай зоркай. «ТЭЙЛАР СВІФТ — вы ўсё правільна прачыталі, ніякіх апіскаў», — напісалі ў клубе.

Там жа не стрымаліся ад яшчэ аднаго жарта, намякнуўшы на песні спявачкі: «Я ўпэўненая, што гэта пачатак выдатнай Love Story».

Футбольны Свіфт ужо паспеў дэбютаваць за «Уіднэс Таўн». У матчы супраць «Нью-Мілс» ён выйшаў на поле пад нумарам 10 і забіў адзін з галоў сваёй каманды. Сустрэча завершылася з лікам 2:2.

Пасля абвяшчэння пра трансфер балельшчыкі імгненна запоўнілі каментары музычнымі адсылкамі. Адзін з іх пажартаваў: «Ён прыйшоў з вялікай рэпутацыяй».

Іншыя прапаноўвалі абавязкова выдаць гульцу знакаміты 13-ы нумар, а таксама нумары 22 або 89 — усе яны звязаныя з творчасцю спявачкі.

Да пераходу ў «Уіднэс Таўн» футбаліст выступаў за «Алсейджэр Таўн». Яго акаўнт у Instagram закрыты, а колькасць падпісчыкаў складае ўсяго 147 чалавек.

Тым часам сапраўдная Тэйлар Свіфт 22 верасня абвясціла пра выхад новага сінгла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲