У Мінску на праспекце Пераможцаў эвакуявалі дзясяткі чалавек
- 23.09.2026, 14:47
- 1,316
З-за надзвычайнай сітуацыі ў пральні.
У Мінску 23 верасня выратавальнікі выязджалі па выкліку на праспект Пераможцаў. Пра здарэнне паведаміла прэс-служба МНС.
На нумар 112 паступіла паведамленне аб задымленні ў адміністрацыйным будынку па праспекце Пераможцаў.
Прыбылыя выратавальнікі ўстанавілі, што ў памяшканні пральні загарэліся рэчы ўнутры сушыльнай машыны. Спрацавала сістэма апавяшчэння, адміністрацыя аб'екта разам з супрацоўнікамі МНС з будынка эвакуявалі 70 чалавек.
Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца.