Арына Сабаленка паказала, чым частавалі яе і жаніха на сямейным застоллі ў Мінску
8- 20.09.2026, 15:18
- 4,226
З алкаголю на стале былі савецкае шампанскае, піва і каньяк.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паказала, якое сямейнае застолле ёй уладкавалі ў доме ў бабулі, калі яна разам са сваім жаніхом, бразільскім бізнесменам грэцкага паходжання, Георгіёсам Франгулісам, прыязджала летам у Мінск. Відэа апублікавана на YouTube-канале спартсменкі.
Сабаленка распавяла, што ў яе былі вельмі цёплыя адносіны з бабуляй па матчынай лініі; з ёй яна жыла з 14 да 18 гадоў і называе яе сваёй другой мамай. Яна таксама падзялілася ўспамінамі, што, вяртаючыся з трэніроўкі, заўсёды зрывала вішні з дрэва ля дома і ела іх, паўтарыўшы тое самае на камеру.
Знаёмячы бабулю са сваім жаніхом, яна распавяла, што ў дзяцінстве тая накрывала ёй цэлы «шведскі стол» на сняданак — усё, што пажадаеш.
У гонар прыезду гасцей сваякі Сабаленкі таксама пастараліся: на стале — традыцыйныя для беларускіх застолляў стравы — мяса па-французску, пюрэ, салаты, скумбрыя, бутэрброды з чырвонай ікрой і чырвонай рыбай, хлеб, саленні.
Калі жаніх пацікавіўся, што гэта за мяса на стале, Сабаленка патлумачыла, што гэта ялавічына або свініна з сырам, і «гэта вельмі смачна».
З алкаголю — савецкае шампанскае, піва і каньяк. Маці тэнісісткі Юлія патлумачыла жаніху, што каньяк любіць бабуля, а піць падчас такіх сустрэч — гэта традыцыя: «усе п’юць, а потым робяць вось так» (чокаюцца).