Беларус Баркоўскі дапамог перамагчы варшаўскай «Палоніі»
- 19.09.2026, 22:15
- 1,448
ФОТА: «ДЫНАМА» БРЭСТ
Ён зарабіў пенальці.
У паядынку 9-га тура другога дывізіёна Польшчы варшаўская «Палонія» на сваім полі перамагла «Хробры» з Глогава — 2:0, піша football.by.
Беларускі нападнік гаспадароў Герман Баркоўскі выйшаў у стартавым складзе, зарабіў пенальці, пасля якога яго каманда адкрыла лік, і быў заменены ў кампенсаваны час.
«Палонія» набрала 14 ачкоў і займае 6-е месца ў турнірнай табліцы.
«Палонія» (Варшава) – «Хробры» (Глогаў) — 2:0.
Галы: 1:0 — Гнаасэ (62, з пенальці за фол супраць Баркоўскага), 2:0 — Грыч (87, аўтагол).