15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус адкрыў кнігу лаўрэата Нобелеўскай прэміі і знайшоў у ёй 1700 долараў і 300 еўра

9
Беларус адкрыў кнігу лаўрэата Нобелеўскай прэміі і знайшоў у ёй 1700 долараў і 300 еўра
Ілюстрацыйнае фота

Гісторыя скончылася ў міліцыі.

Крымінальную справу за крадзеж валюты ўзбудзілі ў дачыненні да 22-гадовага жыхара Маладзечна, паведамілі ў МУС.

Фігурант часова пражываў у доме свайго знаёмага, які згадзіўся дапамагчы яму ў складанай сітуацыі. Аднаго дня госць узяў з паліцы кнігу «Камо грядеши» лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Генрыка Сянкевіча. Паміж старонкамі ён знайшоў 1700 долараў і 300 еўра.

Мужчына забраў грошы і патраціў іх на сябе.

Неўзабаве гаспадар кватэры выявіў знікненне валюты і паведаміў пра гэта ў міліцыю. У дачыненні да госця ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲