Беларус выцягнуў з Сожа шчупака вагой больш за 10 кг
1- 16.09.2026, 22:09
- 1,138
Відэафакт.
Шчупака вагой 10,4 кг выцягнуў з ракі Сож беларус. Відэа трафея апублікаваў акаўнт Threads «Рыбалка ў Беларусі».
«Глядзіце, які конь», — пракаментаваў памеры шчупака рыбак.
Паводле слоў мужчыны, рыбу ён злавіў на спінінг з сіліконавай прынадай. 10,4 кіло!
Пасля ўзважвання мужчына вярнуў шчупака ў раку, кінуўшы на развітанне: «Давай, кракадзілік».
«Такіх эмоцый ад катлетаў ніколі не атрымаеце», — падкрэсліў мужчына.