15 верасня 2026, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент зноў пазбавіў імунітэту антысеміта Гжэгажа Баўна

Еўрапарламент зноў пазбавіў імунітэту антысеміта Гжэгажа Баўна
Гжэгаж Баўн

Польскі палітык адмаўляў Халакост.

Еўрапейскі парламент у Страсбургу прагаласаваў за пазбаўленне імунітэту Гжэгажа Баўна у аўторак, 15 верасня, паведамляе RMF24.

Галасаванне не азначае, што дэпутата Еўрапарламента прызнаюць вінаватым, але яно дазваляе нацыянальным судовым органам правесці расследаванне або судовае разбіральніцтва.

На гэты раз палітыка судзяць за тое, што ён, паводле версіі польскай пракуратуры, падчас анлайн-дыскусіі 27 верасня 2025 года адмаўляў выкарыстанне газавых камер для масавых забойстваў у Аўшвіцы-Біркенаў і Майданку.

Нагадаем, у ліпені Баўн і іншыя ультраправыя актывісты правялі сваю акцыю, прымеркаваную да 85-й гадавіны масавага забойства яўрэйскага насельніцтва ў польскім Ядвабным. Актывісты на чале з Гжэгажам Баўнам усталявалі крыж і мемарыяльную дошку паблізу, чарговы раз адмаўляючы віну палякаў у гэтым злачынстве.

У сакавіку Еўрапейскі парламент ужо прагаласаваў за пазбаўленне імунітэту польскага еўрадэпутата Гжэгажа Баўна за знішчэнне сцягоў Украіны і ЕС, а таксама за адмаўленне Халакосту.

Да гэтага Еўрапарламент двойчы галасаваў за пазбаўленне Баўна імунітэту – за знішчэнне ханукальных свечак у Сейме і парушэнне фізічнай недатыкальнасці гінеколага ў Алесніцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках