Беларус Герман Баркоўскі аформіў дэбютны гол за «Палонію»
1- 24.10.2026, 9:26
Беларускі форвард паразіў вароты суперніка на 3-й хвіліне.
Беларускі форвард Герман Баркоўскі адзначыўся дэбютным голам у 12-м туры Першай лігі Польшчы, піша bel.football.
У матчы з «Меддзю» Баркоўскі выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч, адзначыўшыся забітым мячом на 3-й хвіліне.
У бягучым сезоне 24-гадовы нападнік правёў за «Палонію» дзевяць матчаў, у якіх адзначыўся забітым мячом і адной галявой перадачай.
«Палонія» пасля 12 тураў займае другое месца ў турнірнай табліцы Першай лігі, маючы ў актыве 21 бал.