15 верасня 2026, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінск разам з Коулем прыехаў новы амерыканскі перамоўнік

2
У Мінск разам з Коулем прыехаў новы амерыканскі перамоўнік

Раней ён ужо працаваў у Беларусі.

Разам са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коулем у Мінск 15 верасня прыбыў амерыканскі дыпламат Крыстафер Паніко, які раней ужо працаваў у Беларусі. У перамовах з беларускімі ўладамі ён замяніў былога намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыса Сміта, піша «Зеркало».

Цяперашняя пасада Паніко афіцыйна Дзярждэпартаментам не ўказана. Раней ён быў намеснікам дырэктара Упраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро разведкі і даследаванняў Дзярждэпартамента.

Ён працаваў у Мінску яшчэ ў місіі АБСЕ, а затым вярнуўся туды ўжо як амерыканскі дыпламат і ў 2010—2012 гадах быў палітычна-эканамічным супрацоўнікам/кіраўніком адпаведнага напрамку пасольства ЗША.

Представители Беларуси и США на переговорах в Минске. Первый в заднем ряду, рядом с главой КГБ Иваном Тертелем, — американский дипломат Кристофер Панико.

Як адзначаецца, Паніко цяпер заняў у перамовах з Мінскам месца Крыса Сміта, які займаў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе. Менавіта Сміт разам з Коулем удзельнічаў у папярэдніх кантактах амерыканскага боку з Аляксандрам Лукашэнкам, у тым ліку ў перамовах аб вызваленні палітвязняў.

У ліпені 2026 года Сміт пакінуў сваю пасаду, а ў жніўні ўзначаліў місію АБСЕ ў Малдове. На гэтай пасадзе ён таксама стаў пасярэднікам АБСЕ ў Прыднястроўскім урэгуляванні.

Нагадаем, 15 верасня Джон Коул прыбыў у Мінск на чарговыя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. З боку Беларусі ў іх бяруць удзел прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік КДБ Іван Тэртэль і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Напярэдадні, 14 верасня, Джон Коул прыляцеў у Вільнюс, дзе сустрэўся з кіраўніком МЗС Літвы Кястуцісам Будрысам. Яны абмяркоўвалі намаганні па вызваленні палітвязняў у Беларусі і сітуацыю з бяспекай у рэгіёне.

Спецпасланнік Трампа раней казаў, што разлічвае на новыя вызваленні беларускіх палітвязняў прыкладна ў сярэдзіне верасня. Ён нагадаў, што ЗША ўжо дамагліся вызвалення пяцісот вязняў, затым яшчэ каля двухсот паводле ўказаў аб «памілаванні», падпісаных Лукашэнкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках