У Гродзенскай вобласці затрымалі «саламяных злодзеяў»
7- 15.09.2026, 11:04
- 2,508
Улады спахапіліся пасля 26-га рулона.
У Зэльвенскім раёне выявілі дваіх прадпрымальных вяскоўцаў, якія вывозілі з поля рулоны сена і саломы. Сілавікі прыйшлі да іх пасля 26-га скрадзенага рулона, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Жыхары Зэльвенскага раёна ва ўзросце 45 і 72 гадоў рэгулярна кралі з поля мясцовага сельгаспрадпрыемства рулоны сена і саломы. Усяго паспелі забраць 26 рулонаў.
Скрадзенае вывозілі на гужавой павозцы. Збіраліся выкарыстоўваць усё ў гаспадарцы. Агульная сума шкоды перавысіла 1200 рублёў.
Дзеянням падазраваных дадзена прававая ацэнка. За крадзеж, учынены групай асоб, ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
«Як паказваюць крымінальныя зводкі, грамадзяне гатовыя прысвойваць любую маёмасць, уключаючы буйнагабарытныя аб’екты», — адзначаюць ва УУС.
