Польшча і Румынія паднялі знішчальнікі з-за расійскіх дронаў
- 15.09.2026, 10:29
Уначы 15 верасня Польшча і Румынія паднялі авіяцыю ў сувязі з з’яўленнем рэактыўных дронаў РФ на захадзе Украіны.
Парушэнняў паветранай прасторы абедзвюх краін не зафіксавана.
Каля 4 гадзін раніцы ў Аператыўным камандаванні Польшчы заявілі, што ў неба ўзняліся знішчальнікі, а наземныя сістэмы сіл СПА прыведзеныя ў павышаную гатоўнасць «з-за актыўнасці рэактыўных БПЛА Расійскай Федэрацыі, якія наносяць удары па тэрыторыі Украіны», паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл краіны.
А 6:30 апублікавалі абнаўленне пра тое, што патэнцыйная пагроза мінула, у сувязі з чым сілы і сродкі вяртаюцца да стандартнага аператыўнага рэжыму.
Уначы радыёлакацыйныя сістэмы румынскай арміі зафіксавалі прысутнасць некалькіх паветраных мэт з украінскага боку недалёка ад мяжы з Румыніяй. У прыватнасці, а 03:10 мэта фіксавалася ў 35 км на поўнач ад Кіліі, паведамляе Міністэрства абароны краіны.
Для назірання за сітуацыяй паднялі два румынскія F-16 і абвясцілі трывогу ў памежным жудзеце Тулча.
Наступныя два беспілотнікі былі зафіксаваныя а 04:20 у 30 км на поўнач ад вёскі Перыправа, размешчанай на румынскім баку Дуная насупраць Вілкова; у гэтым раёне паўторна абвясцілі паветраную трывогу.
У выніку парушэнняў паветранай прасторы Румыніі не зафіксавалі, трывогу адменілі а 05:18.