Сі Цзіньпін і Пуцін «на нагах» пагутарылі на саміце БРІКС
2- 12.09.2026, 17:28
- 1,590
Двухбаковая сустрэча гаспадара Крамля з лідарам Кітая не плануецца.
Правіцель РФ Уладзімір Пуцін, старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі коратка пагутарылі на палях саміту міжурадавай арганізацыі БРІКС, сузаснавальнікам якой з’яўляецца РФ. Пра гэта паведамілі прапагандысты «РИА Новости».
Лідары краін абмяняліся паціскамі рук і коратка пагутарылі стоячы.

СМІ назвалі іх зносіны сустрэчай «на нагах».
Раней памочнік кіраўніка Крамля Юрый Ушакоў у каментары прапагандыстам «Вестей» заяўляў, што двухбаковая сустрэча Пуціна з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам не плануецца.
11 верасня Пуцін прыбыў у Індыю з трохдзённым візітам для ўдзелу ў саміце БРІКС.
