«Бензін па 700 рублёў»: вадзіцелі ў Пецярбургу на мяжы нервовага зрыву
27- 12.09.2026, 18:05
- 16,254
У родным горадзе Пуціна «заіскрыла».
У Санкт-Пецярбургу, які сутыкнуўся з новай хваляй паліўнага крызісу, некаторыя сеткі АЗС паднялі цэны на бензін да 600–700 рублёў за літр. Пра гэта піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.
Пецярбургскія вадзіцелі цяпер скардзяцца не толькі на кіламетровыя чэргі на АЗС, пустыя паліўныя калонкі і жорсткія ліміты на продаж паліва, але і на рэзкі рост коштаў на бензін.
Адна з жыхарак Санкт-Пецярбурга размясціла ў сацыяльных сетках відэа з чаргі на АЗС. Яна расказала пра рэальную сітуацыю з палівам на радзіме расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Стаю ў чарзе па бензін. Цяпер першая гадзіна ночы. Наперадзе яшчэ 60 аўтамабіляў. Стаю ўжо гадзіну. Газпрам… Патэлефанавала ў службу дастаўкі. Літр бензіну ў нас каштуе 600–700 рублёў. І пры гэтым прывезуць не на працягу адной гадзіны, а на працягу сутак. Што рабіць — я не ведаю», — пажалілася аўтааматарка.
На пачатку верасня ў Расіі пачаўся новы віток паліўнага крызісу, выкліканы ўдарамі Сіл абароны Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.
НПЗ забяспечваюць палівам армію РФ, а грошы, атрыманыя ад экспарту нафты, Крэмль траціць на працяг вайны супраць Украіны, таму гэтыя заводы з'яўляюцца законнымі мэтамі для Узброеных Сіл Украіны.
На пачатку верасня ўкраінскія дроны пашкодзілі НПЗ, які забяспечваў бензінам Санкт-Пецярбург, пасля чаго на радзіме Пуціна і пачаўся дэфіцыт паліва.