Прыпяць так абмялела, што яе можна пераехаць на грузавіку
- 12.09.2026, 15:27
- 1,712
Відэа з Брэсцкай вобласці.
Беларус паказаў у TikTok відэа таго, як грузавік з дровамі пераязджае праз Прыпяць. З яго словаў, ролік зняты ў Столінскім раёне, піша «Зеркало».
На відэа ад 11 верасня грузавік ЗІЛ з дровамі перасякае раку. Як сцвярджаецца, гэта Прыпяць.

Аўтар у каментарыях распавёў, што фарсіраванне ракі адбылося «ў раёне Альшан».
«Там людзі жывуць на востраве, ім і дровы вязу», — пісаў аўтар.
У каментарыях людзі меркавалі, што ролік зроблены з дапамогай штучнага інтэлекту, а таксама адзначалі, што ЗІЛ мог пераехаць Прыпяць і ў 2015 годзе.
Судзячы па пазначаным геаграфічным становішчы — востраву і Альшанам, гаворка можа ісці пра раён турыстычнага комплексу «Прыпяцкі стан». Ён знаходзіцца якраз на востраве Курэнь у Альшанскім