Вось так выглядае «рускі свет»
2- 12.09.2026, 15:46
- 2,902
Адэскую кватэру вядомай украінскай спартсменкі разбурыла ракета «Калібр».
У суботу, 12 верасня, у выніку ракетнага ўдару па Адэсе была поўнасцю разбурана кватэра украінскай тэнісісткі Даяны Ястрамскай. Пра гэта тэнісістка паведаміла ў сацыяльных сетках.
«Гэтая ноч… Гэтая кватэра належала нашай сям'і. Вось як выглядае «рускі свет». Прамае траплянне ракеты «Калібр», — напісала 7-я ракетка Украіны.
Акрамя таго, яна апублікавала відэа з наступствамі ўдару, на якім бачна, што верхнія паверхі шматкватэрнага жылога дома разбураныя.
Паводле інфармацыі прэс-службы гарадскога савета Адэсы, у ходзе масіраванай ракетна-беспілотнай атакі пацярпелі па меншай меры 23 чалавекі, у тым ліку пяцімесячнае дзіця.
У кватэрах з 21-га па 23-і паверх 25-павярховага жылога дома ўзнік пажар, выбуховая хваля выбіла больш за 1200 вокнаў у пацярпелым жылым комплексе і суседніх дамах.
