У Мінску «замініравалі» цэлы шэраг вучэбных і медыцынскіх будынкаў
8- 1.09.2026, 13:53
- 5,068
Прыязджалі сапёры.
У шэраг медыцынскіх і вучэбных устаноў Мінска 1 верасня паступілі паведамленні пра нібыта закладзеную выбухоўку. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, адзначыўшы, што ў сувязі з гэтым на месцах праводзіліся праверкі.
«Сёння ў шэраг медыцынскіх і вучэбных устаноў сталіцы паступілі электронныя паведамленні пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады», — паведамілі ў ведамстве.
Сапёры абследавалі згаданыя аб’екты, а таксама прылеглую да іх тэрыторыю — ні небяспечных прадметаў, ні выбуховых рэчываў выяўлена не было.
Цяпер праваахоўнікі ўсталёўваюць асобы тых, хто разаслаў ілжывыя паведамленні. У ГУУС нагадалі, што за такія дзеянні прадугледжаная крымінальная адказнасць — аж да 7 гадоў пазбаўлення волі.