Гардон: Лукашэнка як агню баіцца Украіны
9- 29.08.2026, 13:31
- 5,406
Дыктатар атрымаў папярэджанне.
Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон лічыць, што Лукашэнка не адважыцца напасці на Украіну. Такое меркаванне ён выказаў на YouTube-канале «У гасцях у Гардона»:
— Лукашэнка як агню баіцца Украіны і Зяленскага. Я гэта дакладна ведаю.
Да Пуціна ён папёрся, бо расійскаму дыктатару трэба з кімсьці раіцца. Сядзяць, як бабулькі на лаўцы, і раяцца. А з кім яшчэ яму раіцца? Сі яго штодзень не прымае, дык і даводзіцца з Лукашэнкам гаварыць.
Зазначым, перамовы Лукашэнкі і Пуціна запланаваныя на сёння. Зносіны пройдуць у нефармальнай абстаноўцы.