У Гомельскую вобласць заляцеў расійскі рэактыўны дрон
3- 29.08.2026, 13:32
- 5,494
РФ выкарыстала беларускую тэрыторыю для нападу на Украіну.
Падчас амаль бесперапыннай дронавай атакі на тэрыторыю Украіны войскі РФ 29 жніўня скарысталіся паветранай прасторай Беларусі, заўважыў «Флагшток». А 09:55 рэактыўны БПЛА з Бранскай вобласці РФ рухаўся ў кірунку Добруша.
Ужо праз тры хвіліны дрон вылецеў з Беларусі ў кірунку ўкраінскай Дабранкі. Такім чынам, беспілотнік праляцеў над Добрушскім і Гомельскім раёнамі.
Гэта пацвярджаецца аператыўнай схемай руху БПЛА, апублікаванай каналам «еРадар».

Зазначым, 22 жніўня ў Беларусі ўпаў дрон-ракета «Бандэроль».