У Расіі 12-гадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця
6- 28.08.2026, 15:13
- 4,388
Ідзе расследаванне.
У расійскім Растове 12-гадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця. Пра гэта паведамляе 161.RU са спасылкай на гарадскі перынатальны цэнтр.
Роды прайшлі ў жніўні.
«Інфармацыя пра дадзеную пацыентку была перададзена ў праваахоўныя органы, расследаванне праводзіцца ў Запароскай вобласці», — адзначыў галоўны ўрач перынатальнага цэнтра Максім Уманскі.
Паводле яго слоў, органы апекі перададуць навараджанага ў кроўную сям'ю, і выхоўвацца ён будзе там. Пра якіх менавіта сваякоў ідзе гаворка, не ўдакладняецца.
Таксама невядома, хто бацька дзіцяці, як зацяжарыла дзяўчынка і ў якім яна стане пасля родаў.