23 верасня 2026, Серада, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць беларуска

2
Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць беларуска

У краіне — маштабнае наводненне.

Грамадзянка Беларусі лічыцца сярод турыстаў, зніклых без вестак у Непале. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў са спасылкай на пасольства Беларусі ў Індыі, піша БелТА.

«У пасольства Беларусі ў Індыі паступіла інфармацыя пра тое, што сярод зніклай групы турыстаў лічыцца грамадзянка Беларусі», — паведамілі ў МЗС.

У ведамстве падкрэслілі, што цяпер абставіны і падрабязнасці ўдакладняюцца.

У сераду на мяжы Непала і кітайскага Тыбета рака Бхотэкошы выйшла з берагоў, разбурыўшы некалькі вёсак, а таксама дарогі і гідраэлектрастанцыі. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра «ледзяную і каменную лавіну», справакаваную землятрусам. Лавіна, у сваю чаргу, выклікала маштабнае наводненне. Паводле даных паліцыі Непала, загінулі 353 чалавекі, больш за 1000 лічацца зніклымі без вестак, сярод іх як мінімум 700 замежнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках